Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

 

К У Л Ь Т У Р А

Народная Дзяляцiцкая капэла

Афiцыйна дзяляцiцкi хор існуе з 1926 г. Першым кiраўнiком хору быу Рыгор Шырма. Рэпертуар складалi не толькi беларусія народныя, але і рускія, украiнскія, літоўскія, польскія песні.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад польскай няволi у 1939 г. дзяляцiцкi хор удзельнiчаў у раенным і абласным аглядах мастацкай самадзейнасцi і заняў першыя месцы. Сцяпан Паўлавiч Бесараб, Якаў Сцяпанавiч Сямашка, Мацвей Аляксандравiч Клiмовiч - гэта тыя людзi, хто стварыў, хто здабыў яго першую славу.
У 1941 г. з пачаткам вайны скончылася дзейнасць хору. Вайна нанесла хору вялiкую страту. Многія спевакi замоўклi навекi. Але народ застаўся жыць, жылi яго песнi. На змену загiнуўшым прыйшлi іх сыны і дочкi. У 1944 г. зноў аднавiлася работа хору, пайшлi заняткi, у 1948 г. адбылося выступленне на абласным аглядзе мастацкай самадзейнасцi. Першы поспех, знаёмства удзельнiкаў хору з Г. Цітовічам, які дапамог у падрыхтоўцы песень: "Ой, шумi,
радуйся, беларускi бор" муз. Яфімава, "Гудзе трактар каля става", "Позарастали стежки-дорожки" i іншыя.
У 1951 г. на рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці хор пад кiраўніцтвам Генадзя Іванавiча Цітовiча заваяваў 1-ае месца. Аднак хутка Генадзю Іванавічу даручылi фармiраваць Беларускi народны хор у Мінску, і ён ужо не меў магчымасцi наведваць Дзяляцiчы.
У 1976 г. капэла адзначыла свае 50-годдзе.
Аляксандр Карачан

Народны калектыў "Свіцязь"
Навагрудскi ансамбль песні і танца "Свіцязь" узнік, дзякуючы спадчыне Адама Мiцкевiча. Па матывах балад аб Свiцязi кампазiтар І. Лучанок і балетмайстар Я. Хвораст стварылi цудоўную вакальна-харэаграфiчную карцiну "Свiтанне над возерам Свiцязь", ад якой ансамбль і атрымаў сваю назву.
Ансамбль мае адметны ад іншых мастацкiх калектываў творчы напрамак.Хор і танцавальная група выступаюць разам у многіх нумарах праграмы. Харэаграфiчныя выступленні пераплятаюцца са спевамi, ствараюць народныя сцэны, якiя на усіх канцэртах вельмi прыхiльна прымаюцца гледачамi. Песнi да польскага народнага танца "Трояка" хор выконвае на польскай мове. Першая частка мелодыі - лiрычная, змяняецца ў другой палове прыспешнымi вяселымi рытмамi польскага народнага танца.
Калі на гастролях у Польшчы ансамбль выканаў гэты танец, польскія гледачы ў зале спявалі свайго "Трояка" разам з нашым калектывам. Бура апладысментаў праводзіла артыстаў са сцэны.
Калектыву пры- своена высокае званне народнага.
Удзельнiкi ансамбля працуюць дружна, з энтузiяамам ад першага дня яго ўзнікнення.

Р. Шырма

 



Прадстаўнікi выяўленчага мастацтва
ў эміграцыі:

Тамара Стагановіч

і Галіна Русак

Аднойчы мастачка Тамара Стагановіч, ураджэнка Навагрудчыны, прызналася, што не хоча маляваць людзей. У часы ваеннага ліхалецця ёй давялося пабачыць шмат "усякiх зверстваў і здзекаў, людскіх пакут", таму і "згубiла веру ў людзей".
На чужыне Т. Стагановiч узрушае велiчная Статуя Свабоды, што паўстае з вiруючага туману, паказваючы шлях да берагу Амерыкі, стаўшай для мастачкі новай Айчынай. Амерыканскія краявіды сталі натхненнем для творчых палотнаў Стагановіч. Мастачку захапляе незвычайнае ў жыццi, асабліва таямнiцы старадаўнiх індзейскiх сядзiбаў. Ім прысвечана вялiкая колькасць яе твораў. У 1994 г. Тамара Стагановіч наведала Беларусь, дзе ў Мінску прайшла яе выстава. Марай мастачкi засталося "паездзiць па Беларусi, каб адчуць гэтыя цудоўныя краявiды. А потым маляваць, маляваць, маляваць"...
Галiна Русак, дачка настаўніка Навагрудскай беларускай гімназіі, дванаццацігадовай дзяучынкай разам з бацькамі ў 1944 г. апынулася ў эміграцыі. Яна вучылася ў Нямеччыне і Бельгіі, у Злучаных Штатах Амерыкi атрымала ступень бакалаўра і магістра гуманітарных навук. Мае спецыяльную падрыхтоўку ў галіне выяўленчага мастацтва (графіка, жывапiс, гісторыя мастацтва).
Творчасць Галіна Русак пачала з пейзажных замалёвак, у якiх праявіла свой інтэлект, індывiдуальнасць. Стыль яе непасрэдна звязаны з матывамі фальклорных традыцый ("Буслы", "Папараць-кветка", "Ваўкi у пілiпаўку пад зорным небам")." Тры важнейшыя фактары робяць уплыў на змест майго мастацтва: прырода, жанчына як яе інтэрпрэтатар і рукатворныя сімвалы", - казала мастачка. Выстава твораў Г. Русак адбылася ў Мінску ў1992 г. і сталася падзеяй не толькi ў культурным, але і палiтычным жыцці.

Леў Мірачыцкі

 


Гаўрыіл Шутэнка

Гаўрыіл Шутэнка пасяліўся ў Навагрудку ў 1946 г., пасля цяжкага ранення на фронце ён страціў зрок, але пераадолеў асабістую трагедыю, вярнуўся да працы, стаў пісаць вершы. У друку выступіў упершыню ў 1951 г. , выдаў некалькт паэтычных зборнікаў на рускай мове. Вершы Гаурыіла Шутэнкi прываблiваюць глыбінёй думкі, чысцiнёй і шчырасцю пачуццяў, у іх сцвярджаецца ўсё добрае, светлае і гуманнае. Паэт славiць людзей мужных і адважных, працавiтых і добразычлівых, шануе памяць тых, хто не вярнуўся з франтавых дарог.
М. Базарэвіч

Опера "Князь Наваградскі"
У снежнi 1992 г. у Дзяржаўным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм'ера оперы "Князь Наваградскi". Лібрэта оперы напісала Вольга Іпатава па п'есе Леаніда Пракопчыка, музыка Андрэя Бандарэнкі, пастаноўка народнага артыста беларусі Сямёна Штэйна, музычны кіраўнік і дырыжор Мікалай Калядка. Сюжэт оперы - заснаванне Навагрудскім князем Міндаўгам Вялікага княства Літоўскага. Героі оперы - князь Міндаўг, яго сын князь Войшалк і іншыя. Кампазітар атрымаў за гэты твор Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь за 1993 г. Опера "Князь Наваградскi" увайшла ў гісторыю культуры як яе дасягненне і нацыянальны здабытак.

Я. Фядзюшын